Перавагі мэблі з хвоі

Перавагі мэблі з хвоі

На сённяшні дзень значная частка спажыўцоў аддае перавагу мэблi з масіву хвоi. Давайце разгледзім, у чым жа прычына такога выбару?

  • Па-першае, гэта экалагічнасць:

Самай галоўнай і бясспрэчнай перавагай мэблі з хвоі з’яўляецца яе экалагічнасць. Тое, што створана самой прыродай і праверана шматвяковымі традыцыямі нашых продкаў, гарантавана не нашкодзіць Вашаму здароўю і здароўю Вашых дзяцей! У драўніне не ўтрымліваецца таксічных фармальдэгідаў, у адрозненне ад такіх матэрыялаў як МДФ, ДСП або ДВП. А масіў хвоі ўнікальны тым, што вылучае ў паветра прыродны “антыбіётык” фiтанцыд – эфірнае рэчыва, якое валодае супакаяльным і супрацьзапаленчым дзеяннем, павышае імунітэт і паляпшае сардэчную дзейнасць.

  • Па-другое, гэта практычнасць:

Мэбля з масіву хвоі танней за мэблю, вырабленую з масіву лісцяных парод. Гэта абумоўлена трыма фактарамі: 1) хвоя расце значна хутчэй; 2) мэбля з хвоі вырабляецца ў вялікай колькасці; 3) хвоя лёгка рэжацца і апрацоўваецца.

Калі ваш бюджэт абмежаваны, але вы аматар натуральнай драўлянай мэблі-хвоя па-за канкурэнцыяй! Унікальнасць хвоі заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, – гэта адносна мяккі матэрыял, але значна больш надзейны, трывалы і даўгавечны (тэрмін эксплуатацыі больш за 10 гадоў), чым кампазітныя матэрыялы. А з другога боку – трывалы да вільгаці, не падвяргаецца гніенню і валодае непаўторным водарам, за што і знайшоў велізарную папулярнасць у краінах Скандынавіі. Практычна ўся мэбля фінаў, нарвежцаў і шведаў зроблена з хвоі, але асабліва знакамітыя іх лазні і саўны.

Аб плюсах гэтага матэрыялу можна разважаць доўга, але хочацца адзначыць, што драўляная  мэбля з хвоi ідэальна падыходзіць для дзіцячага пакоя. Яна не выклікае алергіі, аказвае на здароўе і псіхіку дзіцяці дабратворнае заспакаяльнае ўздзеянне, што даўно прызнана навукоўцамі ўсяго свету. Дзякуючы сваім вентыляцыйным якасцям, хвоя даруе нам цяпло зімой, а летам прахалоду.

  • Па-трэцяе, гэта эстэтычнасць:

Мэбля з масіву хвоі валодае сваёй яркай і непаўторнай тэкстурай. Дзякуючы сваім светлым і нейтральным колерам, яна ўпішацца ў любы інтэр’ер, няхай гэта будуць далікатныя пастэльныя  або насычана яскравыя колеры. Як і іншыя вырабы з драўніны, хвоя пакрываецца шпонам, лёгка таніруецца і афарбоўваецца. Хоць вытворцы імкнуцца больш далікатна і мякчэй абыходзіцца з яе непаўторным арнаментам і бурштынавым колерам.

Мэбля з хвоі — гэта класіка, а класіка заўсёды была і застаецца эталонам найлепшага густу.

 

  • Па-чацвертае, гэта энергетыка масiва хвоi:

Нi для каго не сакрэт, што любы твор, якiм адорвае нас прырода, валодае уласнай энергетыкай, якая мае уплыў як на фiзiчны стан, так i на эмацыйнае
здароўе чалавека. Асаблівы пах хвоi (прыгадайце водар навагодняй елкi) вярэдзіць i падабаецца кожнаму.

У медыцыне шырока выкарыстоўваецца водаравая тэрапiя з экстрактамі хвоi. Энергiя гэтага дрэва магутная  і імпульсіўная. Яна паляпшае наш iмунiтэт i павышае тонус, спрыяе працэсу абмена рэчываў, лечыць хваробы дыхальных шляхоў.

Ад нас жа хвоя наадварот забiрае негатыў штодзённага жыцця, з’яўляючыся негалосным антыдэпрэсантам.