Дабрачыннасць

Храм Святога Міколы Цудатворцы ў вёсцы Пачапава

Адзін з найпрыгажэйшых храмаў 19 стагоддзя быў спалены ў 1943 годзе, падчас баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Але руіны не былі пакінутыя пасля вайны. У красавіку 2004 года пачалася ачыстка і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Амаль два гады вяліся будаўнічыя работы па ўзвядзенні Свята-Пакроўскай царквы.

Прыход храма Святой Тройцы ў весцы Вялікая Сваротва

Адзіная ў Беларусі трохкутная царква.  У 1943 годзе царква была амаль цалкам спаленая. Стараннямі мясцовага святара айца Георгія і мясцовых вернікаў у 2006 годзе пачалося аднаўленне храма па адным маленькім фотаздымку даваенных часоў, якi перадаў айцу Георгію адзін з вернікаў. Адноўлены храм асвечаны ў 2009 годзе.
Лічыцца, што царкву пабудавалі трохкутнай, для таго, каб падкрэсліць сваё адрозненне ад касцёлаў і праваслаўных цэркваў. А канцэпцыя храма нібыта заключалася ў тым, каб маліцца ў ім маглi адразу прадстаўнікі трох канфесій — праваслаўныя, каталікі і ўніяты. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры 19-га стагоддзя. Храм мае вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць і з’яўляецца славутасцю Беларусі.

Капліца на могілках у вёсцы Жалезніца

Будаўніцтва Пакроўскай капліцы на могілках у в. Жалезніца пачалося ў 2004 годзе.  Пры будаўніцтве ўзведзена капліца з вобразамi лікаў святых, а таксама з тэкстамі малітваў. Каплічка дабудаваная і асвечаная ў 2006 годзе.