Аб кампаніі

Аб кампаніі

Прыватнае мэблевае прадпрыемства ТАА Дыпрыз заснавана ў 1992 годзе ў г.Баранавічы, Беларусь.
Асноўны напрамак-выраб мэблі і дэкору з масіву хвоі, дубу і МДФ.

Кампанія налічвае каля 850 супрацоўнікаў. Доля экспарту кампаніі складае 95%, а асноўны экспартны рынак-гэта краіны Еўрасаюза і ЗША. Аб’ём прадукцыі каля 100 грузавікоў у месяц.

Кампанія працуе як па складской праграме, так і па замовах пакупнікоў. Складскія памяшканні займаюць плошчу 8 тысяч м2, што дазваляе хутка дастаўляць замовы нашым кліентам.

Вытворчасць

Аб’ём вытворчасці складае больш чым 3000 м3 обрезных піламатэрыялаў у месяц. Прадпрыемства выкарыстоўвае толькі сучаснае абсталяванне, што дазваляе знізіць сабекошт гатовай прадукцыі, а таксама штогод рэінвестуюцца ў новыя тэхналогіі значныя сродкі. Тэхналогіі вытворчасці адпавядаюць еўрапейскім стандартам якасці і па эфектыўнасці не саступаюць сучасным дацкім і шведскім кампаніям.

Асартымент

На вытворчасці выкарыстоўваюцца экалагічна чыстыя апрацоўныя матэрыялы на водным складніку ад шведскіх, італьянскіх, нямецкіх і амерыканскіх вытворцаў.

Прадпрыемства паспяхова працуе ў розных сегментах рынку.
Гібкасць вытворчасці дазваляе знайсці рашэнне для любых
індывідуальных пажаданняў замоўцаў.
Прадпрыемства працуе з вядучымі сусветнымі гандлёвымі
сеткамі, рэгулярна пашыраючы геаграфію продажаў.
Каталог прадукцыі перавышае 2000 вырабаў, якiя
выпускаюцца бесперарыўна.

Дызайн

Вялікая ўвага надаецца дызайну і новым распрацоўкам

Дызайн новых вырабаў.
Хуткая распрацоўка і запуск у вытворчасць новых серый.
Адкрытасць да новых ідэй і прапаноў.

Фурнітура сусветных вытворцаў

У залежнасці ад сегмента рынка і класа мэблі выкарыстоўваецца адпаведная фурнітура сусветных вытворцаў.

Брэнды

Мэбля з масіву

Мэбля прэміўм класа

Дэкор

Сертыфікаты

Сацыяльная адказнасць бізнесу перад работнікамі, як сродак стварэння ўмоў на працоўным месцы ў адпаведнасці з правамі чалавека, канвенцыямі МАП і нацыянальным працоўным заканадаўствам

Прадукцыя прайшла ўсе ўсталяваныя ў тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза працэдуры ацэнкі якасцi, што дазваляе працаваць на рынках СНД

Дасягненні

Дасягненні

Прадпрыемства за сваю гісторыю не раз ўшанавана рознымі ўзнагародамі

Дабрачыннасць

Дапамога дзіцячым дамам і аднаўленне культурных аб’ектаў

Зааландшафтны парк

Тэрыторыю 200 гектараў засяляюць дэкаратыўныя птушкі і рэдкія жывёлы, а таксама высаджаны ўсе віды дрэваў, якія растуць у Беларусі.